Падарожжа-віктарына “ Пагавары са мной на мове, на нашай роднай…”

07.09.2024

7 верасня вучні Навасёлкаўскай базавай школы прынялі ўдзел у мерапрыемстве " Пагавары са мной на мове, на нашай роднай.."

Гэта было падарожжа па цудоўнай краіне беларускай мовы. Падчас гэтага падарожжа вучні звярнуліся да гісторыі паходжання і станаўлення сучаснай беларускай літаратурнай мовы, прыгадалі імёны тых, хто зрабіў усё,каб беларускае слова жыло ў вяках.