Наведалі пагранічную заставу "Падліпкі"

08.02.2023

Вучні 7-9 класаў 8 лютага наведалі пагранічную заставу "Падліпкі". Падчас экскурсіі пазнаёміліся са службай пагранічнікаў, мелі магчымасць пасядзець у кабіне спецыяльных аўтамабіляў, упэўніліся ў надзейнасці службовых сабак, патрэніраваліся збіраць зброю, наведалі музей баявой славы. Акрамя таго, дзевяцікласнікам ўрачыста былі ўручаны білеты членаў БРСМ першым сакратаром Гродзенскага раённага камітэта грамадскага аб'яднання "БРСМ" Аленай Валер'еўнай Грэцкай.