Свет творчасці

17.06.2023

 

Лета- час, калі можна знайсці занятак па душы ў аб’яднаннях па інтарэсах. 

Заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах вельмі карысныя для кожнага дзіцяці. 

Навучэнцы ДзУА “Наваселкаўская базавая школа” у летнія канікулы маюць магчымасць цікава і карысна праводзіць у аб’яднанні па інтарэсах “Ачумелыя ручкі”. На занятках аб’яднання навучэнцы навучаюцца рабоце з глінай, халодным фарфорам, з паперай у розных тэхніках- пап’е-машэ, аплікацыя, арыгамі, выцінанка. 

Займаючыся творчасцю, у дзіцяці фарміруецца такая рыса характару, як уменне даводзіць справу да канца. 

Стварэнне нечага новага дае дзіцяці адчуванне ўласнай значнасці.