. Мэта і задачы дзейнасці ўстановы адукацыі на 2023/2024 навучальны год
Мэта: стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнага асяроддзя, якое спрыяе развіццю асобасна-адукацыйных кампетэнцый навучэнцаў і асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў.
Павышаць якасць адукацыі праз эфектыўнае забеспячэнне кантрольна-ацэначнай дзейнасці і развіцці ў навучэнцаў навыкаў самакантролю і самаацэнкі; якасці прадметнага выкладання.
- Фарміраваць сацыяльна-прававую кампетэнтнасць школьнікаў праз прымяненне актыўных практыка арыентаваных сродкаў і метадаў выхавання; рэалізацыю комплексных мер, накіраваных на забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі, прафілактыку дэструктыўных і небяспечных паводзін школьнікаў.
- Садзейнічаць удасканаленню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз павышэнне іх катэгарыйнага узроўню; рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў; трансляцыю педагагічнага вопыту ў рэспубліканскіх СМІ.
- Захаванне фізічнага і маральнага здароўя навучэнцаў праз стварэнне бяспечных умоў знаходжання іх ва ўстанове, актыўнае ўцягванне ўдзельнакаў адукацыйнага працэсу ў мерапрыемствы па прапагандзе здаровага ладу жыцця.
- Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы школы праз умацаванне цвёрдым пакрыццём уезду і бегавой дарожкі на стадыёне, рамонту 2-х кабінетаў; стварэнне элементаў безбар’ернага асяроддзя(афармленне кантрастнай маркіроўкай шкляных дзвярэй і ручак пры ўваходнай групе).
свернуть